В Красненском сельсовете благоустраивают памятники погибшим в годы Великой Отечественной войны

11.04.2019

Напярэдадні знакавай даты ў гісторыі нашай краіны – 75-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — на Карэліччыне актыўна вядуцца работы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў належны стан помнікаў загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Так, на мінулым тыдні ў  вёсцы Горная Рута Красненскага сельсавета  пачаліся рамонтныя работы на прылягаючай да помніка тэрыторыі. Сіламі брыгады па абслугоўванні будынкаў і збудаванняў  СВК “Маяк-Заполле” будуць устаноўлены новыя бардзюры, адрамантавана дарожка і пафарбаваны помнік.

Не так даўно былі праведзены работы па прывядзенні ў парадак тэрыторыі каля помніка загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў  вёсцы Тударава . Добраўпарадкавана дарожка, устаноўлены бардзюры. У бліжэйшым часе помнік будзе пафарбаваны.

ПнВтСрЧтПтСбВс