Хлеборобы СПК «Маяк-Заполье» получили лучшую в районе и вторую в области урожайность зерновых

Зладжана і ў добрым тэмпе працягваецца ўборачная кампанія зерневых і зернебабовых культур на палях СВК “ Маяк-Заполле”. На днях маякоўцы пераступілі экватар жніва. Літаральна з першых дзён уборкі аграрыі сельгаспрадпрыемства паказваюць лепшую на Карэліччыне ўраджайнасць зерневых, якая на раніцу 29 чэрвеня склала 75,1 ц/га. На Гродзеншчыне маякоўцы сталі другімі, саступаючы толькі перадавіку вобласці – СВК “Свіслач” Гродзенскага раёна, дзе ўраджайнасць зерневых на ўзроўні 85,5 ц/га.

Павольна рухаюцца па полі магутныя камбайны, падымаючы слупы пылу і пакідаючы пасля сябе валкі саломы. Сыплецца з бункераў жалезных волатаў у кузавы аўтамабіляў залатое збожжа. Машыны імчаць на зернесушыльны комплекс. Цэлая каманда працаўнікоў задзейнічана ў гэтым ланцужку, ад прафесіяналізму і старання якіх залежыць агульны каравай Карэліччыны.

На першым вытворчым участку СВК “Маяк-Заполле” на ўборцы гароху працуюць два “Палессі” і два “ Лексіёны”. Зразумела, падчас гарачай пары кожная хвіліна на вагу золата. Аднак усё ж такі ўдалося пазнаёміцца з экіпажам “КЗС-1218” у складзе камбайнера Мікалая Мазура і памочніка Сяргея Рабко, які на ўчарашні дзень намалаціў 735,1 тону залатых зярнят.

Непадалёк у поўнай гатоўнасці чакае сваёй чаргі вадзіцель на адвозцы зерня Уладзімір Трафімчык, стаж працы якога ў “Маяку” вымяраецца дзесяцігоддзямі.

– Адвожу зерне ад камбайнаў як на першым, так і на другім вытворчым участку, – дзеліцца Уладзімір Трафімчык, які на аўтамабілі “ГАЗ-53” за дзень перавозіць у сярэднім 50-60 тон збожжа. – Безумоўна, нялёгка працаваць падчас спякоты. Кандыцыянера, зразумела, у маёй машыне няма. Аднак я ўжо столькі кіламетраў наездзіў, што ўмовы надвор’я мяне не палохаюць.

Зернесушыльны комплекс у агр. Краснае – тое месца, дзе на свае вочы можна пабачыць збожжавае багацце СВК “ Маяк-Заполле”. Менавіта тут зерне ачышчаецца і дасушваецца да неабходнай вільготнасці. На зернесушылцы СЗК-10 працуюць Аляксандр Жук і Арцём Чужаўка, якія па стане на 30 чэрвеня дапрацавалі 520,5 тон зерня.

Працоўны дзень пачынаецца дзесьці ў палове сёмага раніцы, а заканчваецца у гадзіну-дзве ночы, – адзначае Арцём Чужаўка. У суботу і нядзелю такі ж самы графік. Штодзень дапрацоўваем каля 120 тон насеннага зерня. Жніво – адказная пара для ўсіх, калі кожны павінен адчуваць свой унёсак у агульную справу. Толькі тады вынік будзе радаваць.

Безумоўна, уплывовыя карэктывы ў ход жніва ўносіць надвор’е.

Пасля дажджу на некаторы час уборка на тым ці іншым участку прыпыняецца, чакаем, пакуль колас абсохне. У такім выпадку камбайны накіроўваюцца на іншае поле , – расказвае намеснік упраўляючага ўчастка №1 Сяргей Калбаска. Сёлетнім ураджаем задаволены. Але, каб яго атрымаць, аграрыі гаспадаркі прыклалі шмат намаганняў і ў неабходныя тэхналагічныя тэрміны правялі сяўбу, падкормкі і хімапрацоўкі зерневых культур. Менавіта ад строгага выканання тэхналогіі ў большай ступені і залежыць канчатковы ўраджайны вынік.

Павольна рухаюцца па полі магутныя камбайны, падымаючы слупы пылу і пакідаючы пасля сябе валкі саломы. Сыплецца з бункераў жалезных волатаў у кузавы аўтамабіляў залатое збожжа. Машыны імчаць на зернесушыльны комплекс. Цэлая каманда працаўнікоў задзейнічана ў гэтым ланцужку, ад прафесіяналізму і старання якіх залежыць агульны каравай Карэліччыны.

На першым вытворчым участку СВК “Маяк-Заполле” на ўборцы гароху працуюць два “Палессі” і два “ Лексіёны”. Зразумела, падчас гарачай пары кожная хвіліна на вагу золата. Аднак усё ж такі ўдалося пазнаёміцца з экіпажам “КЗС-1218” у складзе камбайнера Мікалая Мазура і памочніка Сяргея Рабко, які на ўчарашні дзень намалаціў 735,1 тону залатых зярнят.

Непадалёк у поўнай гатоўнасці чакае сваёй чаргі вадзіцель на адвозцы зерня Уладзімір Трафімчык, стаж працы якога ў “ Маяку” вымяраецца дзесяцігоддзямі.

Адвожу зерне ад камбайнаў як на першым, так і на другім вытворчым участку, – дзеліцца Уладзімір Трафімчык, які на аўтамабілі “ГАЗ-53” за дзень перавозіць у сярэднім 50-60 тон збожжа. Безумоўна, нялёгка працаваць падчас спякоты. Кандыцыянера, зразумела, у маёй машыне няма. Аднак я ўжо столькі кіламетраў наездзіў, што ўмовы надвор’я мяне не палохаюць.

Зернесушыльны комплекс у агр. Краснае – тое месца, дзе на свае вочы можна пабачыць збожжавае багацце СВК “ Маяк-Заполле”. Менавіта тут зерне ачышчаецца і дасушваецца да неабходнай вільготнасці. На зернесушылцы СЗК-10 працуюць Аляксандр Жук і Арцём Чужаўка, якія па стане на 30 чэрвеня дапрацавалі 520,5 тон зерня.

Працоўны дзень пачынаецца дзесьці ў палове сёмага раніцы, а заканчваецца у гадзіну-дзве ночы, адзначае Арцём Чужаўка. У суботу і нядзелю такі ж самы графік. Штодзень дапрацоўваем каля 120 тон насеннага зерня. Жніво – адказная пара для ўсіх, калі кожны павінен адчуваць свой унёсак у агульную справу. Толькі тады вынік будзе радаваць.

Безумоўна, уплывовыя карэктывы ў ход жніва ўносіць надвор’е.

Пасля дажджу на некаторы час уборка на тым ці іншым участку прыпыняецца, чакаем, пакуль колас абсохне. У такім выпадку камбайны накіроўваюцца на іншае поле , расказвае намеснік упраўляючага ўчастка №1 Сяргей Калбаска. – Сёлетнім ураджаем задаволены. Але, каб яго атрымаць, аграрыі гаспадаркі прыклалі шмат намаганняў і ў неабходныя тэхналагічныя тэрміны правялі сяўбу, падкормкі і хімапрацоўкі зерневых культур. Менавіта ад строгага выканання тэхналогіі ў большай ступені і залежыць канчатковы ўраджайны вынік.

ПнВтСрЧтПтСбВс